wd wp Пошук:

Альберт Шпеер

Альберт Шпеер (19 сакавіка 1905, Мангейм — 1 верасня 1981, Лондан) — адзін з вядучых архітэктараў у нацыянал-сацыялістычнай Германіі.

Альберт Шпеер нарадзіўся ў сям’і заможных гараджан (бюргераў) у горадзе Мангейме. Яго бацька і дзед былі архітэктарамі. Спачатку Шпеер вучыўся ў гімназіі Лесінга ў Мангейме, потым паступіў на навучанне ва Універсітэт Карлсруэ, з вясны 1924 да лета 1925 навучаўся ў Тэхнічным універсітэце Мюнхена. Восенню 1925 ён пераехаў у Тэхнічны ўніверсітэт Берлін-Шарлоттэнбург і безпаспяхова спрабаваў паступіць на семінар Ханса Польцыга. З 1926 Шпеер становіцца студэнтам у архітэктара Генрыха Тэсэнава, піша дыпломную працу ў 1927, пасля чаго становіцца ассістэнтам Тэсэнава.

У 1930 па даручэнні галавы нацыстскага кіраўніцітва па Заходнім Берліне Карла Ганке як члену NSKK, маладому архітэктару Шпееру даручана рэканструкцыя вілы ў Берлін-Груневальдзе — штаб-кватэры раённай арганізацыі NSDAP. У 1932 Альберт Шпеер пакінуў Берлін і накіраваўся назад у Мангейм. Ён пасяліўся там як архітэктар, але не атрымліваў заказаў.

Альберт Шпеер

Пасля наведвання палітычнага мітынга ў Берліне, дзе Адольф Гітлер выступаў у якасці аратара, у Шпеера абудзілася сімпатыя да ідэалогіі нацыянал-сацыялістаў. 1 сакавіка 1931 Шпеер далучыўся да партыі нацыстаў. У 1932 Шпеер займаўся нязначнымі перабудоукамі партыйных будынкаў NSDAP. Пасля таго, як нацысты захапілі ўладу ў Германіі ў 1933, Гітлер асабіста пазнаёміўся з Шпеерам, быў вельмі задаволены его архітэктурным талентам і Шпеер з гэтага чаго ўвайшоў у кола найбольш набліжаных да Гітлера асоб. У 1934 памёр Пауль Людвіг Троост — былы «надворны» прыватны архітэктар Гітлера, у сувязі з чым Шпеер стаў прыватным архітэктарам Гітлера.

З 1937 ён быў Генеральным інспектарам па будаўніцтву новай сталіцы Германскай імперыі — горада «Германіа» і планаваў шматлікія манументальныя будынкі, якія павінны былі пазней сцвярджаць моц і веліч Трэцяга рэйху. У 1942 Шпеер быў прызначаны Адольфам Гітлерам на пасаду рэйхсміністра ўзбраенняў і баепрыпасаў, на гэтай пасадзе Шпеер быў адказны за арганізацыю ўсёй ваеннай экономікі Германскага рэйха.

Шпеер быў адным з 24 падсудных перад Міжнародным ваеным трыбуналам на Нюрнбергскім працэсе, асуджаны 1 кастрычніка 1946; прызнаў сябе вінаватым па двух з чатырох абвінавачванняў, у выніку чаго быў асуджаны на 20 год абмежавання свабоды.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118615998 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  3. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Рэйхсміністры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на гайдэльбергскіх могілках Бергфрыдгоф
Катэгорыя·Памерлі 1 верасня
Катэгорыя·Кіраўнікі НСДАП
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым партыйным знакам НСДАП
Катэгорыя·Нацысцкія злачынцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мангейме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Падсудныя Нюрнбергскага працэсу
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 сакавіка
Катэгорыя·Мемуарысты Германіі
Катэгорыя·Архітэктары Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архітэктары Трэцяга рэйха
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Тэхналагічнага інстытута Карлсруэ