wd wp Пошук:

Альберт Анкер

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Анкер. Анкер, Альберт (Albert Samuel Anker; 1 мая 183116 ліпеня 1910) — швейцарскі мастак.

Жыццё

Альберт Анкер з’явіўся на свет другім з трох дзяцей у сям’і ветэрынара і жыў у Інсе (Ins). Ужо паміж 1845 і 1848 гадамі будучы мастак атрымаў першыя прыватныя ўрокі малявання ад Луіса Валінгера. У 1847 памерлі маці Анкера і яго брат, яшчэ праз пяць год у сям’і не стала яго сястры. З 1851 па 1854 год Альберт Анкер вывучаў тэалогію, першыя два гады ён правёў у Берне, а два наступныя — з кароткім перапынкамі ў Хале (Halle).

Пад канец 1853 года Анкер паведаміў свайму бацьку аб тым, што збіраецца скончыць вучобу, каб стаць мастаком. У 1854 бацька пайшоў насустрач выбару сына і Анкер пераехаў у Парыж, горад, які пасля наведвання яго Анкерам у 1851, значна ўразіў маладога мастака. Там ён стаў вучням швейцарскага жывапісца Чарльза Глэйра. Паміж 1855 і 1860 гадамі Альберт Анкер наведваў у Парыжы школу École Impériale et Spéciale des Beaux-Arts, у якой напрыклад ужо таксама атрымаў адукацыю П’ер-Аўгуст Рэнуар.

Калі ў 1859 цяжка захварэў і ў 1860 памёр яго бацька, пасля чаго Анкер узяў на сябе ўсе клопаты па дому ў Інсе. Там Анкер застаўся спачатку толькі на лета. У 1890 годзе мастак вырашыў змяніць месца свайго жыхарства і канчаткова перабраўся з Парыжу ў Інс. У 1864 ён ажаніўся з Аннай Руфлі, з якой ён выгадаваў шасцёра дзяцей.

Галерэя

Месцазнаходжанне твораў

Альберт Анкер, дзяўчынка з даміно

Творы Альберта Анкера знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях:

Самы вялікі прыватны калекцыянер твораў Анкера — Крыстаф Блохер.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
  2. (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.
  3. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Спасылкі

* [Anker, Albert](http://www.sikart.ch/KuenstlerInnen.aspx?id=4000009&lang=en) (ням.) 
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Акварэлісты
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1910 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Швейцарыі
Катэгорыя·Графікі Швейцарыі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў кантоне Берн
Катэгорыя·Мастакі Швейцарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Памерлі 16 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1831 годзе
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Бернскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў кантоне Берн
Катэгорыя·Мастакі-жанрысты Швейцарыі