Алехна Рымавідавіч (? — 1456) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Нарадзіўся ў сям’і Рымавіда. Родапачынальнік Аляхновічаў герба «Ляліва».
Маршалак гаспадарскі з 1447 года. Валодаў маёнткамі Забярэззе і Крывічы на Ашмяншчыне. Меў сыноў Пятра, Станіслава, Мікалая і Андрэя.