Алесь Чобат (23 жніўня 1959, Скідзель, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, эсэіст.
У 1981 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут у Мінску. Працаваў тэхнолагам, канструктарам ліцейных формаў, начальнікам КБ і вядучым канструктарам на заводах «Аўтамагнітол» і ВА «АзотС» у Гродна. Ад снежня 1989 да красавіка 1990 года — намеснікам старшыні Гродзенскай Рады БНФ «Адраджэньне» і каардынатар выбарчай кампаніі Рэгіянальнага блока «Саветы-1990» на выбарах у Вярхоўны Савет ХІІ склікання. Працаваў супрацоўнікам бюро прапаганды мастацкай літаратуры пры Саюзе пісьменнікаў БССР, рэпарцёрам і аглядальнікам тыднёвікаў «Перспектива», «Гродненские новости», «Гродненская неделя», навуковым супрацоўніка Музея Максіма Багдановіча ў Гародні.
Зімой 2013 года перанёс гематому правага вока, цалкам страціў зрок. Інвалід першай групы.Жыве ў Скідзелі.
Аўтар шэрагу кніг, шматлікіх гісторыка-псіхалагічных эсэ, апавяданняў, хронік і біяграфій. Належыць да Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1993) і Міжнароднага ПЕН-клуба (з 1995). Адзін з пачынальнікаў тэарэтычнай крэсалогіі. Перакладае з польскай мовы.