wd wp Пошук:

Алесь Галуза

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галуза. Алесь Галуза (сап. Аляксандр Пятровіч Галуза, 4 верасня 1911, в. Новыя Дарогі, Старадарожскі раён, Мінская вобласць — ?) — беларускі пісьменнік, настаўнік.

Біяграфія

Скончыў Новадарожскую пачатковую і Старадарожскую сямігадовую школы.

У 1933 годзе быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі ў 1935 годзе застаўся ў Мінску. Працаваў столярам на мэблевым камбінаце і адначасова займаўся на вячэрнім аддзяленні рабфака. У 1938 годзе паступіў на літаратурны факультэт Мінскага настаўніцкага інстытута.

Пасля заканчэння інстытута быў накіраваны на працу ў Дварышчанскую няпоўную сярэднюю школу Дзяржынскага раёна.

У 1944 годзе, пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, быў накіраваны на працу ў Негарэльскую сярэднюю школу.

У 1949 годзе быў незаконна рэпрэсіраваны і адпраўлены на поўнач, дзе працаваў у шахтах Варкуцінскага вугальнага басейна.

Пасля рэабілітацыі працаваў настаўнікам у Негарэльскай сярэдняй школе.

Творчасць

Першае апавяданне «Упаляваў» было надрукавана ў Стаўбцоўскай раённай газеце «Прамень» у 1962 годзе. З таго часу многія апавяданні і казкі пісьменніка былі надрукаваны на старонках раённай газеты «Сцяг Кастрычніка», часопісах «Вясёлка» і «Бярозка».

У 1971 годзе выйшла першая кніжка А. Галузы — «Штукары», у 1978 годзе — “Шыльда на дроце. У 1993 г. у часопісе «Маладосць» змешчана аўтабіяграфічная аповесць «Дарога праз пакуты»[1].

Твора

Зноскі

  1. Алесь Галуза

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 верасня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі