Алена Яўгенаўна Кучко — беларускі сацыёлаг, спецыяліст у галіне гісторыі,метадалогіі і методыкі сацыялагічных даследаванняў, сацыяльнай інаватыцы. Прафесар кафедры сацыялогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аўтар прац па метадалогіі і метадам сацыялагічных даследаванняў, сацыялогіі інавацый, сацыялогіі кіравання.
Нарадзілася 16 кастрычніка 1967 года ў Мінску. Скончыла аддзяленне філасофіі філасофска-эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта(1990) і была запрошаная працаваць на кафедру сацыялогіі на пасаду выкладчыка. З 1990 па 1993 год навучалася ў вочнай аспірантуры пры кафедры сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1993 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці 22.00.01 – «Тэорыя, гісторыя і метадалогія сацыялогіі» (прысвоена вучоная ступень кандыдата сацыялагічных навук). У 1998 годзе прысвоена званне дацэнта па спецыяльнасці «Сацыялогія». У 2010 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці 22.00.01 «Тэорыя, гісторыя і метадалогія сацыялогіі» (прысвоена вучоная ступень доктара сацыялагічных навук).У 2012 годзе прысвоена званне прафесара па спецыяльнасці «Сацыялогія».
Уся навукова-даследчая і педагагічная дзейнасць звязана з кафедрай сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе працуе з 1990 года па цяперашні час. З’яўляецца вучоным сакратаром Савета факультэта філасофіі і сацыяльных навук, членам спецыялізаваных саветаў па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый пры БДУ і Акадэміі навук Беларусі [2] . Член рэдкалегій навуковых часопісаў (“Сацыялогія”). Член Міжнароднай сацыялагічнай асацыяцыі.
Са спісам асноўных работ Кечынай Я. А. можна азнаёміцца на сайце факультэта філасофіі і сацыяльных навук.