wd wp Пошук:

Алена Паўлаўна Кесарава

Алена Паўлаўна Кесарава (5 кастрычніка 1910, Вільня — 17 сакавіка 1972, Мінск) — беларускі фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (1960), прафесар (1961). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыла Смаленскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1931), Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1935).

Працавала ў Смаленскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (з 1935, кафедра нармальнай фізіялогіі, асістэнт), Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры (1948—1964 — на пастаяннай аснове, 1964—1972 — па сумяшчальнасці, кафедра фізіялогіі і біяхіміі, дацэнт, у 1949—1964 — загадчык кафедры), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1964, кафедра фізіялогіі чалавека і жывёл, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: нервовыя і гумаральныя механізмы рэгуляцыі тонусу шкілетных мышцаў чалавека; уплыў заняткаў спортам на арганізм, які расце; касмічная фізіялогія.

Узнагароды

Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1961).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 17 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУФК
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі Казанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»