wd wp Пошук:

Алена Мікалаеўна Купчына

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Купчына.

Алена Мікалаеўна Купчына́ (нар. 14 жніўня 1965, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Біяграфія

Скончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з адзнакай (1987), пасля заканчэння аспірантуры ў Інстытуце філасофіі і права НАНБ, атрымала ступень доктара юрыдычных навук (1991). У 1990—1992 гадах навуковы супрацоўнік ў Інстытуце філасофіі і права НАНБ.

Ведае англійскую, рускую і французскую мовы.

У 1992 годзе паступіла на дыпламатычную службу Беларусі другім сакратаром Аддзела міжнародных дагавораў, неўзабаве паднялася па пасадзе да намесніка начальніка дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў.

У 1995—1998 гадах працавала як Саветнік, пазней — намеснік Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацый у Жэневе, дзе адыграла важную ролю ў аб’яднанні намаганняў краін дзеля работы па пытаннях раззбраення, кіравання міграцыяй і правоў чалавека.

У 2006—2012 гадах займала пасаду Пасла Беларусі ў Венгрыі[1]. 14 жніўня 2008 года стала першым беларускім Паслом у Рэспубліцы Славенія (па сумяшчальніцтве)[2].

Пры садзейнічанні А. Купчыной быў выдадзены першы венгерска-беларускі слоўнік[3].

У 2012—2016 гадах — намеснік Міністра замежных спраў Беларусі. Як намеснік Міністра замежных спраў, адказны за ўзаемадзеянне з краінамі Еўропы, Пасол Купчына ўнесла ўклад у развіццё адносін паміж Беларуссю і еўрапейскімі дзяржавамі і арганізацыямі, у т.л. АБСЕ.

15 снежня 2016 года прызначана Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы, і Рэспубліках Харватыя і Славенія па сумяшчальніцтве, Прадстаўніком Беларусі пры АБСЕ і міжнародных арганізацыях у Вене. 25 лютага 2020 года указам А. Лукашэнка вызвалена ад пасады пасла і працягне працу ў Вене ў якасці каардынатара дзейнасці АБСЕ па барацьбе з транснацыянальнымі пагрозамі — дырэктара дэпартамента па барацьбе з транснацыянальнымі выклікамі і пагрозамі сакратарыята АБСЕ[4].

Дзейнасць

Пасол Купчына прадстаўляла Беларусь на міжнародных канферэнцыях у рамках ААН і АБСЕ, выступала як дакладчык па тэме еўрапейскай і еўраатлантычнай бяспекі і супрацоўніцтва.

Тэматычная кампетэнцыя А. Купчыной, атрыманая праз персанальны ўдзел у шматлікіх шматбаковых універсальных і спецыялізаваных форумах, у тым ліку, Генеральнай асамблеі ААН, ЭКАСАС, ПРААН, ЮНІСЭФ, ЮНФПА, КПЖ, КПЧ, УВКБ, МАМ і іншых арганізацый, вар’іруецца ад праблем, якія звязаны з правамі чалавека, пашырэннем правоў і магчымасцей жанчын, барацьбой з гандлем людзьмі, міграцыяй, абаронай правоў дзяцей і бежанцаў, да праблематыкі ўстойлівага развіцця, абароны навакольнага асяроддзя, інфармацыйнага грамадства і зніжэння рызыкі стыхійных бедстваў.

У 2017 была выбрана старшынёй 17-й сесіі Генеральнай канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА)[5].

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 16 мая 2006 г. № 322 «О назначении Е. Н. Купчиной Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Венгерской Республике» Архівавана 3 красавіка 2018. (руск.)
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 14 августа 2008 г. № 422 «О назначении Е. Н. Купчиной Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Словении по совместительству» (руск.)
  3. Выйшаў першы венгерска-беларускі слоўнік // «Наша Ніва», 16.10.2007.
  4. Купчина освобождена от должности посла Беларуси в Австрии(руск.)  (недаступная спасылка). Интерфакс-Запад (25 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2020. Праверана 7 красавіка 2020.
  5. blr.belta.by
  6. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31 мая 2006 г. № 686 «Аб узнагароджаннi некаторых грамадзян Рэспублiкi Беларусь i замежных грамадзян Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь» Архівавана 18 лістапада 2011.
  7. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2016 года

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Паслы Беларусі ў Славеніі
Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Нарадзіліся ў 1965 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Нарадзіліся 14 жніўня
Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Кандыдаты юрыдычных навук
Паслы Беларусі ў Аўстрыі
Асобы
Паслы Беларусі ў Харватыі
Нарадзіліся ў Мінску
Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Паслы Беларусі ў Венгрыі
Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь