У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барысенка. Алена Леанідаўна Барысенка (нар. 10 жніўня 1996) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу на сярэднія дыстанцыі. Майстар спорту Беларусі.
Срэбраная прызёрка Кубка Беларусі 2016 года ў бегу на 3000 метраў з перашкодамі з вынікам 10:29,65[1].
Срэбраная прызёрка чэмпіянату Беларусі 2016 года ў бегу на 3000 метраў з перашкодамі з вынікам 10:32,98[1].