wd wp Пошук:

Алена Ладава

А́лена Ла́дава (чэшск.: Alena Ladová; 29 снежня 1925, ПрагаЧэхаславакія — 25 чэрвеня 1992, ПрагаЧэхаславакія) — чэская мастачка, кніжны ілюстратар, сцэнограф і пісьменніца.

Біяграфія

Аўтограф Алены Ладавы

Першыя ўрокі жывапісу атрымала ў свайго бацькі народнага мастака ЧССР Ёсефа Лада (1887—1957). Пасля заканчэння сярэдняй школы вучылася маляванню ў Дзяржаўнай Школе графічных мастацтваў пад кіраўніцтвам прафесара Карала Тондла. Затым на працягу аднаго года працавала ў Зліне, на кінастудыі Kudlov, дзе захапілася складанай прыгажосцю анімацыйных фільмаў. Стала таленавітым мультыплікатарам. У 1948 годзе скончыла Акадэмію прыкладных мастацтваў у Празе. Вучылася ў прафесара Эміля Філа.

Творчасць

Алена Ладава — вядомы ілюстратар дзіцячых кніг. Праілюстравана больш чым 90 кніг для дзяцей. У 1963 годзе напісала і праілюстравала кнігу «Můj táta Josef Lada» (Мой бацька Ёсеф Лада), дзе распавяла кранальныя гісторыі свайго дзяцінства.

Яе малюнкі часта друкаваліся ў газетах і часопісах для дзяцей, календарах і калядных паштоўках. Ладава зрабіла дызайн сцэны і касцюмы для 16 праектаў чэшскага тэлебачання. Сцэнаграфічная працы мастачкі ўдзельнічалі ў пастаноўках на сцэнах многіх тэатраў Чэхаславакіі. Першы вопыт яе тэатральнай сцэнаграфіі адбыўся ў 1946 годзе, калі яна стварыла афармленне сцэн і касцюмаў да спектакля «Zlodějská Komedie» Ёсефа Томана (Тэатр ім. 1 мая — сёння Пражскі Нацыянальны Тэатр оперы. Апошні тэатральны праект Алены адбыўся ў 1986 годзе, калі яна працавала над драматычнай казкай Ёсефа Лады «Bubáci hastrmani» ў муніцыпальным тэатры ў Кладне.

У цяперашні час у Грусіце дзейнічае пастаянная выстава яе фатаграфій і ілюстрацый, якая з’яўляецца часткай калекцыі Мемарыялу Ёсефа Лады і яго дачкі Алены.

Пахавана на Ольшанскіх могілках у Празе.

Спасылкі

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Мастакі-мультыплікатары
Катэгорыя·Мастакі Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя на Ольшанскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Жанчыны-мастакі
Катэгорыя·Постаці Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі 25 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных