wd wp Пошук:

Алена Ігараўна Атраховіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Атраховіч. Алена Ігараўна Атраховіч (нар. 13 лістапада 1955, Мінск) — беларускі мастацтвазнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт. Вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і Ігара Кандратавіча і Зоі Мікалаеўны Атраховічаў. Унучка беларускага пісьменніка Кандрата Крапівы. Скончыла ў 1981 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, у 1983 годзе аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Вучылася ў А. Занеўскага, Л. Міронавай, П. Семчанкі[1].

Член Саюза мастакоў Беларусі з 1991 года[1].

Навуковая дзейнасць

Асноўныя работы: манаграфія «Уладзімір Крукоўскі», артыкулы «Образ и слово в плакате», «Плакат — диалог», «Журнал и графика», «Шрифт как предмет искусства»[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 АТРАХОВІЧ А. І.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ