wd wp Пошук:

Алег Георгіевіч Давыдзенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Давыдзенка.

Алег Георгіевіч Давыдзенка (нар. 4 сакавіка 1951, г. Кастрама, Расія) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі раслін. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), доктар біялагічных навук (1990).

Біяграфія

Скончыў біялагічны факультэт БДУ (1973).

У 1973—1989 гадах старшы лабарант, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з 1989 загадчык лабараторыі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі. Адначасова ў 1994—1995 гадах загадчык кафедры генетыкі і біятэхналогіі біялагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, у 2000—2003 гадах намеснік начальніка Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў пры Прэзідыуме НАН Беларусі[1][2].

Узнагароды

Навуковая дзейнасць

Даследаваў ўзаемадзеянне ядзерных і цытаплазматычных генетычных сістэм, ролю геномаў арганэл цытаплазмы ў эвалюцыйных і селекцыйных працэсах. Даказаў магчымасць індукцыі цытаплазматычных мутацый у сельскагаспадарчых раслін (кукуруза, пшаніца, соя, сланечнік); наяўнасць унутрывідавай цытаплазматычнай зменлівасці, якая кантралюе прадуктыўнасць і прыстасаванасць раслін; выявіў эфекты цытаплазматычных генаў на змяненне расшчаплення і частату рэкамбінацыі ядзерных генаў; сфармуляваў тэарэтычныя палажэнні аб механізмах узаемадзеяння ядзерных і цытаплазматычных генетычных сістэм расліннай клеткі і іх выкарыстання ў селекцыі сельскагаспадарчых раслін; распрацаваў метады і прынцыпы адаптацыйнай селекцыі соі для ўмоў паўночных шырот.

Правёў буйнамаштабныя даследаванні генома карэннага насельніцтва Беларусі, што дазволіла атрымаць дадатковую інфармацыю аб паходжанні і старажытнай гісторыі беларускага народа. Ягоная выснова — беларусы генетычна не славянамоўныя балты, а славяне, у генетычных адносінах — беларусы гэта адна з самых маналітных папуляцыяў у Еўропе[3].

Аўтар каля 300 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, падручніка, 19 сартоў раслін.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. ДАВЫДЗЕНКА Алег Георгіевіч
  2. Олег Георгиевич Давыденко
  3. Алег Давыдзенка. Мы — тутэйшыя. Генная мазаіка паходжання беларусаў // Беларуская думка. — 2012. — № 4. — С. 70-77.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кастраме
Катэгорыя·Селекцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута генетыкі і цыталогіі НАНБ
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Генетыкі СССР
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Генетыкі Беларусі
Катэгорыя·Селекцыянеры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў