У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзячэнка. Алег Віктаравіч Дзячэнка (нар. 14 чэрвеня 1971, Канск, Краснаярскі край, Расія) — беларускі філосаф, рэлігіязнавец, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Кандыдат філасофскіх навук (2000), дацэнт (2004).
Скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова (1995), Інстытут філасофіі і права НАН Беларусі (аспірантура, 2000).
Працаваў у Магілёўскі дзяржаўны абласным інстытуце развіцця адукацыі, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання[1].
Граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005), Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (2000), Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта (2004, 2013) і інш.