wd wp Пошук:

Ала Барысаўна Пугачова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пугачова.

Ала Барысаўна Пугачова (15 красавіка 1949, Масква, СССР) — савецкая і расійская эстрадная спявачка

, прадзюсар, аўтар песень, кінаактрыса. Заслужаная артыстка РСФСР (1980), Народная артыстка РСФСР (1985), Народная артыстка СССР (1991), Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі.

Біяграфія

Нарадзілася 15 красавіка 1949 г ў Маскве.

Прадзед з прабабуляй Пугачовай (Павел і Марыя), у якіх было 7 дзяцей пражывалі ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці (Узгорск). Марыя (у акрузе была вядомай лекаркай і варажбіткай) дажыла амаль да 90 гадоў (памерла на хаду), пахаваная ў вёсцы Нядашава (Магілёўская вобласць), Павел памёр ва ўзросце каля 40 гадоў (пахаваны ў вёсцы Узгорск). У дзеда Пугачовай па бацькоўскай лініі (Міхаіл, выхадзец з Магілёўскай губерні) была родная сястра Настасся, дачка якой (стрыечная пляменніца Пугачовай) — Валянціна Пятроўна Валуева (72 гады на 2009 год, на 2009 год пражывала ў вёсцы Нядашава). У перыяд калектывізацыі Міхаіл з’яжджае ў Маскву дзе і застаецца. Там у яго нараджаецца Барыс (бацька Пугачовай).

Яе бацька, франтавік, быў дырэктарам па збыце на абутковай фабрыцы, сядзеў у турме за «гаспадарчыя злоўжыванні» ў 1960-я. Маці, Зінаіда Архіпаўна Адэгава, працавала на заводзе ў аддзеле кадраў. Абое памерлі ад інфарктаў. Бацька іграў у народным тэатры, маці ў час вайны ездзіла па франтах з агітбрыгадай. У Алы Пугачовай быў яшчэ брат Яўген, вайсковец, але яго таксама не стала праз праблемы з сэрцам.

Ала Пугачова займалася з пяці гадоў, спявала ў аркестры Алега Лундстрэма, з агітбрыгадамі радыёстанцый выступала перад палярнікамі і геолагамі на Крайняй Поўначы. На фестывалі «Залаты Арфей» у Балгарыі (1975) праславілася з песняй «Арлекіна».

Музычны крытык Зміцер Падбярэзскі кажа:

"

Пугачова была адной з рэдкіх індывідуальнасцей на тагачаснай савецкай сцэне.

"

Былыя мужы Алы Пугачовай: цыркавы артыст Мікалас Орбакас (гэта яго дачка Крысціна Арбакайце), рэжысёр Аляксандр Стэфановіч, прадусар Яўген Болдзін, спявак Філіп Кіркораў. Яе цяперашні муж парадыст Максім Галкін.

Ала Пугачова — адна з найбагацейшых артыстак Расіі. Яна неаднаразова ўваходзіла ў «рэйтынг знакамітасцяў Forbes».

Альбомы

Зноскі

  1. Alla Pugacheva // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Alla Pugačova // ČSFD — 2001.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119529823 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Кавалеры Ордэна Святога Месропа Маштоца
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Расіі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Махачкалы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі ДІТМа
Катэгорыя·Мецца-сапрана
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Авацыя»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Народныя артысты Армянскай ССР
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта