wd wp Пошук:

Ала Іванаўна Канапелька

Ала Канапелька (14 лютага 1960, Небытаў, Хойніцкі раён — 24 жніўня 2015, Мінск) — беларуская паэтэса і перакладчыца.

Біяграфія

Нарадзілася ў сялянскай сям’і. У 1978 г. скончыла Лоеўскае педагагічнае вучылішча і паступіла на філалагічны факультэт БДУ[1]. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1983) працавала метадыстам, з 1988 г. — загадчыкам сектара метадычнай працы Дома літаратара СП БССР. З 1990 г. — загадчык арганізацыйна-прапагандысцкага аддзела Беларускага фонду культуры. Працавала ў часопісе «Полымя», галоўным рэдактарам часопіса «Крыніца» (?-2002), намеснікам галоўнага рэдактара ў часопісе «Вестник Беларусбанка».

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1985 г.

У рэспубліканскім друку выступіла ў 1977 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар паэтычных зборнікаў «Цвет алешыны» (1985) і «Летазлічэнне» (1999). Перакладала творы ўкраінскіх, курдскіх, малдаўскіх, балгарскіх паэтаў. Таксама пераклала выбраныя казкі з цыклу «Тысяча і адна ноч»[2].

Памерла ў Мінску 24 жніўня 2015 г. Пахавана на гарадскіх могілках у Смалявічах[3].

Зноскі

  1. Раіса Баравікова пра Алу Канапельку: Пайшла ад нас сумленная паэтка // Радыё Свабода 24.08.2015
  2. Тысяча і адна ноч: Арабскія народныя казкі: Выбранае: Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Укладальнік, каментарыі, пасляслоўе, пераклад на беларускую мову А. Канапелькі. — Мінск: Беларуская навука, 1998.
  3. Памерла Ала Канапелька. У Мінску развіталіся з пісьменніцай // Саюз Беларускіх пісьменнікаў

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Нарадзіліся ў Хойніцкім раёне
Перакладчыкі Беларусі
Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Паэтэсы
Памерлі 24 жніўня
Нарадзіліся ў 1960 годзе
Вікіпедыя:Пісьменнікі без мовы твораў
Нарадзіліся 14 лютага
Паэты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пахаваныя ў Смалявічах
Памерлі ў Мінску
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Памерлі ў 2015 годзе
Асобы
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Паэты паводле алфавіта
Пісьменнікі паводле алфавіта