wd wp Пошук:

Акім Харлампіевіч Давыдаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Давыдаў.

Акім Харлампіевіч Давыдаў (? — 20 студзеня 1930 года[1]) — рускі палітычны дзеяч, старшыня Гомельскага аддзела Саюза рускага народа.

Стараабрадзец. Адзін з бліжэйшых паплечнікаў кіраўніка СРН А. І. Дубровіна. Удзельнік 3-га Усерасійскага з’езду Рускіх Людзей у Кіеве 1—7 кастрычніка 1906 года, дзе выступаў ад імя стараабрадцаў, агітуючы за мэтазгоднасць прыняцця іх у СРН. Там жа абраны членам камісіі па выпрацоўцы рашэння аб выбарчым законе.

У 1909 годзе абраны членам камісіі па пытанню аб ушаноўванні 200-годдзя Палтаўскай перамогі і па пытанні аб Усерасійскім з’ездзе СРН. На Яраслаўскай нарадзе паставіў пытанне «аб заўважаным у Паўночна-Заходнім краі парушэнні закона аб засяленні царкоўных пабудоў яўрэямі, аб адхіленні яўрэяў ад вытворчасці рамонту ў праваслаўных церквах».

У якасці дэлегата ад Гомельскага аддзела прымаў удзел у 5-м Усерасійскім з’ездзе СРН (прыхільнікаў Дубровіна). Абраны ганаровым членам з залічэннем у лік заснавальнікаў Саюза, кандыдатам у члены Галоўнага Савету Усерасійскага Дубровінскага Саюза Рускага Народа.

Расстраляны па прысуду Вярхоўнага суда БССР у начы на 20 студзеня 1930 года[1].

  1. 1 2 Палеская праўда, 20.01.1930
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў 1930 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 20 студзеня
Катэгорыя·Саюз рускага народа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза рускага народа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0