wd wp Пошук:

Акуляр

Калекцыя розных відаў акуляраў

Не блытаць з Акуляры. Акуля́р (ад лац.: ocularis — вочны) — частка аптычнай прылады (мікраскопа, тэлескопа і інш.), накіраваная да вока назіральніка. Прызначаны для разглядання павялічанага відарыса, створанага аб’ектывам або абарачальнай сістэмай.

Асноўныя характарыстыкі: фокусная адлегласць(руск.) бел., якая вызначае павелічэнне ўсей аптычнай сістэмы; адлегласць да выхадной зрэнкі(руск.) бел. (ад апошняй паверхні акуляра да відарыса, створанага акулярам); вугал поля зроку(руск.) бел..

Акуляр Гюйгенса
Акуляр Рамсдэна

Асноўныя тыпы простых акуляраў: Гюйгенса(ням.) бел. (17 ст.) і Рамсдэна(англ.) бел. (18 ст.). У складаных акуляраў за кошт павелічэння колькасці лінзаў і выкарыстання несферычных (напрыклад, парабалічных) паверхняў вугал зроку даводзіцца да 90—100°.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Аптычныя сістэмы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Геаметрычная оптыка
Катэгорыя·Фотатэхніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Аптычныя прыборы
Катэгорыя·Лінзы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай