wd wp Пошук:

Акт аб капітуляцыі Японіі

Капітуляцыя Японскай імперыі (яп.: 日本の降伏) адзначыла сабой завяршэнне Другой сусветнай вайны, у прыватнасці вайны на Ціхім акіяне і савецка-японскай вайны.

10 жніўня 1945 Японія афіцыйна заявіла пра гатовасць прыняць Патсдамскія ўмовы капітуляцыі з абмоўкай адносна захавання структуры імператарскай улады ў краіне. 11 жніўня ЗША адпрэчылі японскую папраўку, настойваючы на формуле Патсдамскай канферэнцыі; у выніку 14 жніўня Японія афіцыйна прыняла ўмовы капітуляцыі і паведаміла пра гэта саюзнікам.

Фармальная капітуляцыя падпісана 2 верасня 1945 года ў 9:02 па такійскім часе на борце амерыканскага лінкора «Місуры» ў Такійскім заліве.

Асобы, якія падпісалі акт

Саюзнікі. Генерал Макартур чытае прамову. Ззаду, злева направа — Фрэзер, Дзеравянка, Блэмі, Косгрэйв, Леклерк, Хелфрых, Ізіт.
Прадстаўнікі Японскай імперыі. Наперадзе — Сігэміцу і Умэдзу. У другім раду, злева направа — генерал-маёр Нагай Яцудзі, начальнік даследчага аддзела МЗС Акадзакі Кацуа, контр-адмірал Таміёка Тадатосі, сакратар МЗС Касэ Тасікадзу, генерал-лейтэнант Міякадзі Суіці. У трэцім раду, злева направа, стаяць контр-адмірал Ёкаяма Іціра, супрацоўнік МЗС Ота Сабура, контр-адмірал Сіба Кацуа і палкоўнік Сугіта Ітыдзі.

Падпісанне акту

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вайна на Ціхім акіяне
Катэгорыя·Дагаворы Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Акупацыя Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·1945
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Знешняя палітыка Японіі
Катэгорыя·Мірныя дагаворы