wd wp Пошук:

Акведук Траяна

Акведук Траяна адзначаны чырвонай лініяй

Акведук Траяна — антычны вадаправод, пабудаваны ў Рыме.

Акведук быў адкрыты 24 чэрвеня 109 года пры імператары Траяне і названы ў гонар яго. Новы акведук браў ваду з крыніц каля возера Брачана, на паўночны ўсход ад Рыма. Працягласць вадаправода складала 57 кіламетраў. У 537 годзе пры аблозе Рыма готамі акведук быў часткова разбураны, але праз некалькі гадоў дзякуючы палкаводцу візантыйскаму Велізарыю ён быў адноўлены. Новыя ўмяшанні ў будынак акведука адбываліся на працягу кіравання Папы Ганорыя I у VII стагоддзі. Пасля нападаў на Рым лангабардаў акведук прыйшлося зноў аднаўляць. Пры Папе Паўле V уздоўж акведука Траяна быў пабудаваны новы акведук.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Акведукі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96