wd wp Пошук:

Акаш Башыр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Башыр. Акаш Башыр (22 чэрвеня 1994, г. Рысалпур — 15 сакавіка 2015, г. Лахор, Пакістан) — пакістанскі каталіцкі мучанік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Рысалпуры, у 2009 годзе сям’я пераехала ў Юханабад. Быў студэнтам Тэхнічнага інстытута Дона Боска ў Лахоры.

15 сакавіка 2015 года будучы міністрантам падчас службы першым пабачыў і зразумеў, што ў храм накіроўваецца тэрарыст-смяртонік. Ён кінуўся да яго, ухапіў за пояс шахіда і вытаўкаў з храма. Выбух адбыўся на храмавай тэрыторыі, загінулі радыкальны ісламіст і сам Акаш Башыр. Подзвіг юнака ў разы знізіў колькасць ахвяраў. У той самы дзень была атакавана і пратэстанцкая царква. Разам у двух храмах загінула 17 чалавек[1].

У саборы Святога Сэрца (г. Лахор, Пакістан) 15 сакавіка 2022 года пры ўдзеле біскупаў і святароў падчас урачыстай службы было абвешчана пра пачатак беатыфікацыі юнака-пакутніка, які перагарадзіў сабой уваход у храм тэрарысту-смяротніку.

Зноскі

  1. У Пакістане пачалі працэс беатыфікацыі юнака, які закрыў сабой уваход у храм тэрарысту-смяротніку
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Хрысціянства ў Пакістане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хайбер-Пахтунхва
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 чэрвеня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 15 сакавіка
Катэгорыя·Каталіцкія мучанікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў Лахоры