wd wp Пошук:

Акадэмія навук Турцыі

Акадэмія навук Турцыі (турэцк.: Türkiye Bilimler Akademisi — TÜBA) — аўтаномнае навуковае таварыства, арыентаванае на падтрымку навуковай дзейнасці ў Турцыі. Акадэмія фармальна падначалена офісу прэм’ер-міністра Турцыі і фінансуецца большай часткай з дзяржаўнага бюджэта, але фактычна мае адміністрацыйную і фінансавую аўтаномію.

Акадэмія заснавана ў верасні 1993 года. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Анкары.

Асноўныя задачы акадэміі — прысваенне навуковых ступеняў і званняў, вызначэнне прпыярытэтных навуковых накірункаў для даследавання, аналіз заканадаўства і ўнясенне прапаноў па яго зменам. Акрамя таго, акадэмія фінансуе праграмы па падтрымцы маладых вучоных, па напісанню падручнікаў для вышэйшых навучальных устаноў на турэцкай мове.

Пры гэтым уласна арганізацыя і правядзенне фундаментальных даследванняў рэгулююцца асобнай арганізацыяй — Саветам па навукова-тэхнічным даследаванням (TÜBİTAK).

Акадэмія мае тры ўзроўні членства: правадзейных членаў (турэцк.: Asli Üyeler; на канец лютага 2018 года — 101 чалавек, у тым ліку 9 жанчын), асацыянаваных членаў (турэцк.: Asosye Üyeler, аналагічных членам-карэспандэнтам іншых сістэм; 52 чалавекі, у тым ліку 4 жанчыны) і ганаровых членаў (турэцк.: Şeref Üyeleri; 42 чалавекі, у тым ліку 5 жанчын).

Прэзідэнты Акадэміі навук Турцыі

Прэзідэнт Акадэміі навук Турцыіі абіраецца на 4 гады і можа быць пераабраны на другі срок. З моманту заснавання акадэміі пасаду яе кіраўніка займалі:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навуковыя арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Навука ў Турцыі
Катэгорыя·Нацыянальныя акадэміі
Катэгорыя·Арганізацыі Турцыі