Акадэмія навук Абхазіі (абх.: Аҧсны Аҳәынҭқарра Академиа) — цэнтр фундаментальнай навуки, вышэйшая навуковая арганізацыя Абхазіі. Арганізаваная на падставе пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Абхазія ад 13 снежня 1993 № 83-с і ўказу Прэзідэнта Рэспублікі Абхазія «Аб утварэнні Акадэміі навук Рэспублікі Абхазія» ад 26 сакавіка 1997. Выбары ў склад Акадэміі навук былі праведзеныя 30 кастрычніка 1997 аб’яднаным Навуковым саветам разавага функцыянавання.
Прэзідэнтам Акадэміі навук Абхазіі з 1997 года з’яўляецца Шота Арыстава