Азяранскае — возера ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Сіпа (працякае праз возера), за 28 км на паўднёвы ўсход ад горада Масты, каля вёскі Малыя Азёркі.
Плошча паверхні возера 0,49 км². Даўжыня 0,96 км, найбольшая шырыня 0,63 км. Найбольшая глыбіня 7 м. Аб′ём вады 1,51 млн м³. Плошча вадазбору 25 км². Вакол возера забалочаная пойма.
Катлавіна выцягнутая з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія слабазвілістая. Уздоўж берагоў зарастае.