wd wp Пошук:

Адэнавірусныя хваробы

Адэнавірусныя хваробы — група інфекцыйных захворванняў чалавека і жывёлы, выкліканых адэнавірусамі.

Этыялогія

Адэнавірус - ДНК-змяшчальны вірус роду Mastadenovirus сямейства Adenoviridae, упершыню быў вылучаны Rowe Huebner і Gilmore у 1953 годзе пры аперацыі на міндалінах і адэноідах дзяцей. У цяперашні час вядома 50-80 іх разнавіднасцяў.

Эпідэміялогія

Крыніцай заражэння з’яўляецца хворы чалавек і/або носьбіт. Пасля перанесенай хваробы чалавек можа вылучаць вірус да 25 дзён. Шлях перадачы - паветрана-кропельны. Успрымальнасць высокая, імунітэт тыпаспецыфічны. Захворванне можа быць і ў форме эпідэміі, і ў выглядзе спарадычных выпадкаў. Часта хварэюць арганізаваныя дзіцячыя калектывы - хвалепадобна, на працягу 10-12 дзён. Для ўсіх тыпаў адэнавірусаў характэрна наяўнасць агульнага камплімэнт звязвуючага антыгена.

Клінічныя прыкметы

Здольнасць адэнавірусаў размнажацца ў эпітэліяльных клетках дыхальных шляхоў, кан’юнктывы, кішэчніка і лімфоіднай тканкі абумоўлівае разнастайнасць клінічных прыкмет хваробы: востры катар верхніх дыхальных шляхоў, кан’юнктывіт, энтэракаліт.

Найбольш успрымальныя да інфекцыі дзеці.

Ліхаманка пры захворванні працягваецца 5-7 дзён, катаральны стан — да 10-12 дзён.

Ускладненні

Ускладненні (атыт, ангіна, пнеўманія) узнікаюць пры далучэнні бактэрыяльнай інфекцыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вірусныя інфекцыі