wd wp Пошук:

Адшчэп

Адшчэп — асколак, аддзелены адбойнікам ад кавалка крэменю або крамянёвага нуклеуса першабытным чалавекам каменнага і бронзавага вякоў. Адшчэпы бываюць рознай формы і памераў з ударнай пляцоўкай, пукатасцю ад удару адбойнікам і 2 плоскасцямі: спінкай (са слядамі раней зробленых сколаў або без іх) і брушкам (са слядамі ударнага злому). Выкарыстоўваліся першабытнымі людзьмі для вырабу прылад працы (нажы, сярпы).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Археалогія ў Беларусі
Катэгорыя·Каменны век
Катэгорыя·Бронзавы век