wd wp Пошук:

Адхіляючая сіла вярчэння Зямлі

Адхіляючая сіла вярчэння Зямлі — адна з сіл інерцыі, наяўнасць якой дазваляе ўлічваць уплыў вярчэння Зямлі вакол сваёй восі на рух любога цела адносна зямной паверхні. Адхіляе целы, якія рухаюцца ўздоўж зямной паверхні, управа ў Паўночным паўшар’і, улева — у Паўднёвым. У выніку рэчышчы рэк паступова адхіляюцца, іх правыя берагі (у Паўночным паўшар’і) больш стромкія (размываюцца), чым левыя. Гэта сіла — прыватны выпадак сілы Карыёліса.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Геафізіка