Адуляр[1], радзей Месяцавы камень — рэдкі мінерал групы каліевых палявых шпатаў, разнавіднасць нізкатэмпературнага артаклаза. Другая назва “месяцавы камень” дадзена за зіхатлівыя блакітныя пералівы (ірызацыю), прычынай якіх з’яўляецца тонкапластынчатая будова мінерала. Назва “адуляр” паходзіць ад гор Адула ў Швейцарыі, дзе былі ўпершыню знойдзеныя крышталі гэтага каменя.