wd wp Пошук:

Адукацыя ў Аршанскім раёне

Адукацыйная сетка Аршанскага раёна па стане на 1 лютага 2017 года прадстаўлена 107 установамі адукацыі. З іх 40 — установы агульнай сярэдняй адукацыі, ў тым ліку 3 гімназіі, 53 установы дашкольнай адукацыі, сацыяльна-педагагічныя ўстановы: сацыяльна-педагагічны цэнтр, які ўключае дзіцячы сацыяльны прытулак, дзіцячы дом, установы спецыяльнай адукацыі: цэнтр карэкцыйнага развіцця і адукацыі, дапаможная школа, 4 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. 78 устаноў функцыянуюць у горадзе, 29 — у раёне.

Адукацыйны працэс ажыццяўляе 3366 педагагічных работнікаў. Ва ўстановах адукацыі ў 2016—2017 навучальным годзе навучаліся 21379 дзяцей (7150 дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі, 14229 — агульнай сярэдняй адукацыі). 4002 дзіцяці займаюцца ва ўстановах дадатковай адукацыі, з іх 36 % наведваюць аб’яднанні па інтарэсах у суботу і нядзелю.

Рэалізацыю вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляюць 53 дашкольных установы, у ліку якіх дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці, 45 вучэбна-педагагічных комплексаў «яслі-сад» у г. Оршы, Бабініцкі яслі-сад, Высокаўскі яслі-сад, Дачынскі яслі-сад, Межаўскі яслі-сад, Смалянскі яслі-сад, Старскі дзіцячы сад.

Установы агульнай сярэдняй адукацыі

Пазашкольная адукацыя

У г. Оршы 4 установы дадатковай адукацыі:

Прафесійна-тэхнічная адукацыя

Сярэдняя спецыяльная адукацыя

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Адукацыя ў Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Аршанскі раён