.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Нэстасэ. Нэстасэ Адрыян (па-румынску Adrian Năstase; 22 чэрвеня 1950, Бухарэст) — румынскі палітык.
Юрыст, спецыяліст у міжнародным праве. Скончыў юрыдычны і гісторыка-філасофскі факультэты Бухарэсцкага ўніверсітэта. У 1990 выбраны дэпутатам у парламент, у 1990—1992 гадах быў міністрам замежных спраў, у 1992—1996 гадах — старшынёй палаты дэпутатаў, у 1996—2000 — віцэ-старшыня палаты дэпутатаў і лідар сацыял-дэмакратычнае парламенцкай апазіцыі.
У снежні 2000 года стаў прэм’ер-міністрам Румыніі, са студзеня 2001 года з’яўляўся таксама старшынёй Румынскай сацыял-дэмакратычнай партыі. Падчас яго прэм’ерства Румынія праводзіла перамовы аб уступленні ў Еўрапейскі Саюз. У снежні 2004 года браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах, на якіх прайграў Траяну Бэсеску, набраўшы 51,23 % галасоў супраць 48,77 %. Пасля гэтага 20 снежня 2004 года пайшоў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра. З 21 снежня 2004 года зноў займае пасаду старшыні палаты дэпутатаў.
![]() |
Адрыян Нэстасэ на Вікісховішчы |
---|