wd wp Пошук:

Адрыян Браўэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Браўэр.

Адрыян Браўэр (1605 ці 1606, г. Аўдэнардэ, Бельгія1 лютага 1638) — фламандскі жывапісец. Майстар бытавога жанру і пейзажа. Прадстаўнік дэмакратычнага кірунку ў мастацтве фламандскага барока.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Бруселі. У 1621 пераехаў у Галандыю, з 1631 у Харлеме, у 1631 жыў у Антверпене. Пісаў пераважна сцэны з народнага побыту. У сувязі з нявысветленымі абставінамі дзейнасці мастака большасць яго твораў датуецца адносна.

Творчасць

«Сцэна ў шынку». 1630-ыя г.

Творчасць Адрыяна Браўэра вызначаецца самабытнасцю мастацкай мовы. Ён ствараў невялікія па памерах карціны і звычайна паказваў у іх людзей з нізоў грамадства. Гэта гулякі, п’яніцы, карцёжнікі — вясковы і гарадскі плебс. Аднак у адрозненне ад Пітэра Брэйгеля, які таксама выяўляў прасталюдзінаў, героі твораў Браўэра паказаны ў канкрэтных сітуацыях, яны больш індывідуальныя і характарныя, а выявы пазбаўлены шырыні і панарамнасці трактовак.[8] У карцінах «Бойка за картамі», «Сцэна ў шынку», «Горкія лекі», «Бойка», «Гулякі» (названыя работы адносяцца да 1630-ых г.) Браўэр паказвае людзей, зломленых нястачай, горам, грубых і нястрыманых у праяўленні сваіх схільнасцей. Карціны вызначаюцца гратэскавасцю вобразаў, сарказмам, тэмпераментам.

Сярод яго пейзажаў «Дзюны», «Пейзаж з усходам месяца». А. Браўэр — адзін з лепшых каларыстаў XVII ст.[9]

Галерэя

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118674382 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. 1 2 http://www.getty.edu/vow/ULANFullDisplay?find=adrien+brower&role=&nation=&prev_page=1&subjectid=500012394
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118674382 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. https://www.metmuseum.org/art/collection/search/435807
  5. 1 2 3 https://rkd.nl/explore/artists/13036
  6. https://www.britannica.com/biography/Adriaen-Brouwer
  7. Liggeren
  8. Лазука (2010)
  9. Шунейка (1996)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 1 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Памерлі ў 1638 годзе
Катэгорыя·Памерлі ад чумы
Катэгорыя·Мастакі Фландрыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Антверпене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі барока
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Антверпене
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Усходняй Фландрыі