wd wp Пошук:

Адміністрацыйны падзел Арменіі

Падзел Арменіі: 1-Арагацотнская вобласць, 2-Арарацкая вобласць, 3-Армавірская вобласць, 4-Гехаркунікская вобласць, 5-Катайкская вобласць, 6-Ларыйская вобласць, 7-Шыракская вобласць, 8-Сюнікская вобласць, 9-Тавушская вобласць, 10-Ваёцдзорская вобласць, 11-Ерэван

Арменія падзелена на адзінаццаць адміністрацыйных адзінак. З іх дзесяць правінцый вядомы як марзы (арм.: մարզեր).

Ерэвану прадастаўлены асаблівы адміністрацыйны статус як сталіцы краіны.

Губернатары (марзпеты) прызначаюцца і вызваляюцца ад пасады Урадам Рэспублікі Арменія. Гэтыя пастановы Урада ратыфікуе Прэзідэнт краіны. Органы мясцовага самакіравання — рада старэйшын абшчыны і кіраўнік абшчыны (мэр горада, сельскі стараста) — абіраюцца на чатырохгадовы тэрмін па мажарытарнай сістэме. Мэр Ерэвана абіраецца Саветам Старэйшын горада, які ў сваю чаргу абіраецца жыхарамі Ерэвана па прапарцыйнай сістэме на чатырохгадовы тэрмін.

Па стане на 2011 год у рэспубліцы налічвалася 953 вёскі, 48 гарадоў, 932 абшчыны, з якіх 871 сельская і 61 гарадская.[1][2][3]

ВобласцьАрыгінальная
назва
Плошча, км²Насельніцтва (2011)Адміністрацыйны цэнтр
Арагацотнская вобласцьԱրագածոտնի2 756132 900Аштарак
Арарацкая вобласцьԱրարատի2 090260 400Арташат
Армавірская вобласцьԱրմավիրի1 242265 800Армавір
Ваёцдзорская вобласцьՎայոց Ձորի2 30852 300Ехегнадзор
Гехаркунікская вобласцьԳեղարքունիքի5 349235 100Гавар
Катайкская вобласцьԿոտայքի2 680254 400Раздан
Ларыйская вобласцьԼոռու3 799235 500Ванадзор
Сюнікская вобласцьՍյունիքի4 506141 800Капан
Тавушская вобласцьՏավուշի2 704128 600Іджэван
Шыракская вобласцьՇիրակի2 680251 900Гюмры
ГорадАрыгінальная
назва
Плошча, км²Насельніцтва (2011)
ЕрэванԵրևան2231 060 100

Зноскі

  1. Закон Рэспублікі Арменія «Пра адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Рэспублікі Арменія».
  2. Рэгіёны. Урад Рэспублікі Арменія.
  3. Нацыянальная Статыстычная Служба Рэспублікиі Арменія
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Арменіі