Аджа́нта (Adjanta), Пячоры Аджанты — комплекс будыйскіх манастыроў 2 ст. да н.э. — 7 ст. н. э., высечаных у скалах каля пасёлка Аджанта ў штаце Махараштра ў Індыі.
Складаецца з 29 пячорных залаў: 4 «чайцья» (малельныя залы) і 25 «віхар» (квадратныя залы, акружаныя з трох бакоў келлямі).
Сусветна вядомая насценная размалёўка пячор вызначаецца багаццем фантазіі, прыгажосцю колеру і рытму. Жывапіс, што захаваўся ў фрагментах, — ілюстрацыі да будыйскай міфалогіі, але ў ім шырока паказана карціна індыйскага побыту таго часу.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аджанта
Пячорныя храмы Аджанты Архівавана 10 лістапада 2007. (руск.)