wd wp Пошук:

Аддзел Задзіночання беларускіх ветэранаў у Заходняй Аўстраліі

Аддзел Задзіночання беларускіх ветэранаў у Заходняй Аўсттраліі — заснаваны 6 студзеня 1951 г. у раёне Кельмскат (Перт, Заходняя Аўстралія).

Аб’ядноўвала былых беларускіх ваенных і займалася наладжваннем нацыянальнага жыцця ў Заходняй Аўстраліі, а таксама прадстаўніцтвам інтарэсаў беларусаў і папулярызацыяй беларускай культуры ў аўстралійскім грамадстве. Рэгулярна ладзіла беларускія стэнды на шматнацыянальных выставах. Каардынавала свае дзеянні з Галоўным кіраўніцтвам Задзіночання беларускіх ветэранаў у Аўстраліі і Новай Зеландыі ў Брысбене.

У 1953 г. у якасці член Галоўнага кіраўніцтва (у Брысбене) згадваецца капітан Станіслаў Дамброўскі. У 1956 г. ў выніку непаразуменняў з Галоўным кіраўніцтвам ператворана на Задзіночанне беларускіх ветэранаў у Заходняй Аўстраліі, але ў такім выглядзе праіснавала толькі некалькі гадоў і было заменена на Беларускае аб’яднанне ў Заходняй Аўстраліі.

Старшыні

Зноскі

  1. згадваецца ў якасці старшыні.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Арганізацыі беларусаў Аўстраліі