wd wp Пошук:

Агнешка Рымская

Агнешка Рымская (каля 291 года, Рым — каля 304 года, Рым) — святая і хрысціянская мучаніца.

Біяграфія

Была зусім маладой дзяўчынай, калі прыняла ў Рыме мучаніцкую смерць за веру, прагнучы захаваць чыстасць.

Паводле адной з легенд, калі Ангнешцы ледзь споўнілася трынаццаць гадоў, да яе пасватаўся Сіфрыній (сын прэфекта Рыма Семпронія) з-за яе незвычайнай прыгажосці. Каб заваяваць сэрца прыгажуні, юнак абяцаў ёй велізарнае багацце і пашану, але Агнешка адказала яму, што сваё жыццё яна ўжо прысвяціла Хрысту. Схопленую па даносе як хрысціянку, яе спачатку выставілі на ўсеагульны агляд аголенай, а затым прыгаварылі да смерці.

У IV стагоддзі прынцэса Канстанціна, дачка імператара Канстанціна, загадала пабудаваць храм на вуліцы Наментана над месцам яе пахавання. Святыня перажыла ўжо некалькі рэканструкцый і сёння застаецца ў ліку самых важных рымскіх храмаў[2].

Папа Дамас ушанаваў яе песняй, а многія Айцы Касцёла праслаўлялі яе як прыклад хрысціянскіх цнотаў. Паводле старажытнага звычаю, у гэты дзень Папа пасвячае двух ягнятаў, з воўны якіх робіцца палій — знак улады арцыбіскупа[3].

Зноскі

  1. Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: 1969. — С. 23.
  2. СВЯТАЯ АГНЕШКА — ПАКУТНІЦА ЗА ВЕРУ І ЦНАТЛІВАСЦЬ
  3. Святая Агнешка, панна і мучаніца
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя IV стагоддзя
Катэгорыя·Рымскія святыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў III стагоддзі
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Каталіцкія і праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра святых без партрэтаў
Катэгорыя·Ахвяры забойстваў
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мучанікі
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Памерлі ў IV стагоддзі