wd wp Пошук:

Агесандр

Агесандр з Родаса (стар.-грэч.: Άγήσανδρος; II—I стст. да н.э.) — вядомы па адзіным згадванні ў Плінія старажытнагрэчаскі скульптар, сын Антэнадора, бацька скульптараў Афінадора і Палідора. Пра час жыцця Агесандра і яго сыноў гарачыя спрэчкі ідуць з часоў Вінкельмана (які лічыў Агесандра сучаснікам Лісіпа).

Разам з сынамі выканаў (верагодна, скапіраваў з больш старажытнага арыгінала) скульптурную групу «Лаакоан і яго сыны» (40-20 гг. да н.э.). Яна была знойдзена ў 1488 годзе ў тэрмах Ціта на Эсквілінскім узгорку ў Рыме, у наш час захоўваецца ў Ватыканскіх музеях (Рым). У 1959 г. у мястэчку Сперлонга былі выяўлены фрагменты некаторых іншых прац Агесандра з сынамі.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Памерлі ў I стагоддзі да н.э.
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся на Родасе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Скульптары Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў I стагоддзі да н.э.