Агапенар (стар.-грэч.: Ἀγαπήνωρ) — персанаж старажытнагрэчаскай міфалогіі. Сын Анкея і Іатыды[1]. Правадыр аркадцаў. Цар Тэгеі. Жаніх Алены[2]. Яму сыны Фегея аддалі ў рабства Арсіною. У яго доме сыны Алкмеона забілі сыноў Фегея.[3].
Прывёў пад Трою 60 караблёў[4] (або 7[5]). У «Іліядзе» згаданы толькі аднойчы. Удзельнічаў у спаборніцтвах у гонар Ахіла ў скачках[6]. Сядзеў у траянскім кані[7].
Пакуль ён быў пад Трояй, у Аркадзіі злавілі лань[8]. Пры вяртанні з-пад Троі пасяліўся на Кіпры[9]. На зваротным шляху караблі аркадзян былі занесены на Кіпр, там Агапенар пабудаваў Пафас і ўзвёў у Старым Пафасе храм Афрадыты. Не вярнуўся дамоў[10].