wd wp Пошук:

Авіякатастрофа ў Ісламабадзе 20 красавіка 2012 года

Авіякатастрофа ў Ісламабадзе 20 красавіка 2012 года — цяжкае авіяцыйнае здарэнне (авіякатастрофа) з пасажырскім самалётам Boeing 737-236 (бартавы нумар AP-BKC) авіякампаніі Bhoja Air, які здзяйсняў рэйс B4-213 КарачыІсламабад.

20 красавіка каля 18:40 мясцовага часу (UTC+5) пры заходзе на пасадку ў аэрапорт Ісламабада «Беназір Бхута», каля горада Равалпіндзі, самалёт сутыкнуўся з будынкамі, разбурыўся і згарэў.

На борце знаходзіўся 121 пасажыр[1] і 6 членаў экіпажа[2]. Усе яны загінулі[3]. Таксама загінулі жыхары дома, на які зваліўся самалёт — 11 чалавек. Агульная колькасць ахвяр склала 138 чалавек[4].

Даныя аб самалёце

Самалёт Boeing 737-236 з бартавым нумарам AP-BKC (завадскі нумар 23167) быў выраблены ў 1984 годзе[5]. Да 1999 года эксплуатаваўся ў British Airways, затым — у Comair. Пасля гэтага ён быў прададзены ў кампанію Shahin, у якой яго напачатку 2012 года набыла Bhoja Air.

Акалічнасці катастрофы

Самалёт выконваў рэгулярны ўнутраны рэйс B4-213 з аэрапорта «Джына», Карачы, у аэрапорт «Беназір Бхута», Ісламабад. Вылет адбыўся ў 17:00 мясцовага часу (UTC+5) прыбыццё чакалася ў 18:50. Заходзячы на пасадку, каля 18:40 самалёт урэзаўся ў зямлю на адлегласці 5 км ад УПП. Сутыкненне адбылося на тэрыторыі прыгараднай вёскі.

Пасажыры і экіпаж

На борце знаходзіўся 121 пасажыр, у тым ліку 11 дзяцей.

Нацыянальнасць Загінула Усяго
Пасажыры Экіпаж
Пакістанцы 120 6 126
Амерыканцы 1 0 1
Усяго 121 6 127

Расследаванне

Расследаванне прычын катастрофы вядзецца.

Гл. таксама

Зноскі

  1. B4-213 KHI-ISB 20-04-2012. Спіс пасажыраў. Сайт авіякампаніі Bhoja Air. (англ.)
  2. 48 women, six children, five infants among dead(англ.)  (недаступная спасылка). The News International (21 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2012. Праверана 2012-4-21.
  3. Блізка ад Ісламабада разбіўся пасажырскі самалёт(нявызн.). BBC (20/04/2012). Праверана 2012-4-21.
  4. У авіякатастрофе загінулі 138 чалавек
  5. ASN Aircraft accident Boeing 737-236 AP-BKC Islamabad(англ.) . Aviation Safety Network. Праверана 2012-4-21.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·2012 год у Ісламабадзе
Катэгорыя·Катастрофы 2012 года
Катэгорыя·Красавік 2012 года
Катэгорыя·Падзеі 20 красавіка
Катэгорыя·Падзеі ў Пакістане
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Авіякатастрофы