wd wp Пошук:

Абол

Абол (стар.-грэч.: ὀβολός obolós - прут) – 1) у старажытнай Грэцыі тавар-грошы ў выглядзе 4-граннага жалезнага прута, які складаў 1/6 драхмы; вагавая адзінка для серабра (0,73 г.); медная манета – 1/6 драхмы.

  1. У Заходняй Еўропе 2-й паловы VIII (/X “X”) стст. вагавая адзінка серабра (0,85 г.), сярэбраная манета ў ½ дэнарыя.

  2. У Польшчы XIII ст. вагавая адзінка для золата (0,44 г.).

  3. У Заходняй Еўропе XIIXV стст. сярэбраная манета, у XVIXVIII стст. білонная ці медная ў ½ дэнарыя; у Германіі, Нідэрландах і Скандынавіі часта называлася «шэрф» ці «хэльбелінг».

  4. У ВКЛ намінал у ½ дэнарыя (лотавая проба 1¾, лігатурная маса 0,365 г.), чаканены Віленскім манетным дваром у 15451547, 1554. У беларускіх пісьмовых крыніцах XVI ст. абол называўся пенязем мееньшым або паўпенязем.

  5. Сінонім паняцця «дробныя грошы».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Нумізматыка
Катэгорыя·Грошы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Старажытная Грэцыя