wd wp Пошук:

Аблямоўка

Аблямоўка — традыцыйны спосаб упрыгожвання народнага касцюма, абшыўка краёў адзення іншымі матэрыяламі. Аблямоўвалі жаночую і мужчынскую суконную і аўчынную вопратку, безрукаўкі, галаўныя ўборы, падолы спадніц, фартухоў. У наш час выкарыстоўваецца ў прамысловай вытворчасці.

Таксама аблямоўкай называецца матэрыял, якім аблямоўваюць — тасьма, стужкі, шнуры, скура, фабрычныя тканіны і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Беларускі касцюм