Шэйх Абдул-Махдзі аль-Саламі (араб. عبد المهدي السلامي нар. 1955[1]), больш вядомы як Абдул Махдзі аль-Кербалаі — іракскі рэлігійны дзеяч, афіцыйны прадстаўнік аяталы Алі Сістані і генеральны сакратар маўзалея Імама Хусейна[2]. Будучы даверанай асобай аяталы, які ніколі не прамаўляў публічных прамоваў, заўсёды гэта рабіў за яго. У 2014 годзе ён ад імя Алі Сістані апублікаваў фетву аль-Джыхада аль-Каф’і, якая абавязвала іракцаў далучыцца да барацьбы з ІДІЛ. Неўзабаве пасля гэтага была ўтворана групоўка «Ліва Алі Аль-Акбар». Яе кіраўніцтва было перададзена аль-Кербалаі[3].