Абале́нскія-Бе́лыя (руск.: Оболенские-Белые) — рускі княжацкі род, галіна князёў Абаленскіх. У XVI—XVII стст. высокага становішча не займалі, служылі ваяводамі. У XVIII ст. 2 прадстаўнікі роду былі губернатарамі Смаленска. Апошнія сведчанні пра прадстаўнікоў роду адносяцца да XIX ст.
Васіль Канстанцінавіч Белы, князь Абаленскі. Дзякуючы мянушцы за яго нашчадкамі замацавалася прозвішча Абаленскіх-Белых