wd wp Пошук:

Ö

Літара лацінкі Ö
Лацінскі алфавіт
A B C D E F G
H I J K L M N
O P Q R S T U
V W X Y Z
Дадатковыя
і варыянтныя знакі
À Á Â Ã Ä Å Æ
Ā Ă Ą Ç Ć Ĉ Ċ
Č Ð,ð Ď,ď Đ,đ È É Ê
Ë Ē Ė Ę Ě Ə Ĝ
Ğ Ġ Ģ Ƣ Ĥ Ħ Ì
Í Î Ï Ī Į İ,i I,ı
IJ Ĵ Ķ Ĺ Ļ Ľ Ł
Ñ Ń Ņ Ň Ò Ó Ô
Õ Ö Ø Ő Œ Ơ Ŕ
Ř ß ſ Ś Ŝ Ş Š
Þ Ţ Ť Ù Ú Û Ü
Ū Ŭ Ů Ű Ų Ư Ŵ
Ý Ŷ Ÿ Ź Ż Ž Ƶ
**Ö**, **ö** (назва ў [нямецкай мове](/Нямецкая_мова "Нямецкая мова") — «о-ўмляўт») — літара [нямецкага](/Нямецкая_мова "Нямецкая мова"), [шведскага](/Шведская_мова "Шведская мова"), [венгерскага](/Венгерская_мова "Венгерская мова"), [фінскага](/Фінская_мова "Фінская мова"), [эстонскага](/Эстонская_мова "Эстонская мова"), [турэцкага](/Турэцкая_мова "Турэцкая мова"), [азербайджанскага](/Азербайджанская_мова "Азербайджанская мова"), [старога нарвежскага](/Старая_нарвежская_мова "Старая нарвежская мова") і некаторых іншых [алфавітаў](/Алфавіт "Алфавіт"). У адных алфавітах стаіць побач з **O**, у іншых адпраўлена ў канец. Звычайна пазначае гук, сярэдні паміж [о] і [э] (гл. таксама артыкулы «[умляўт](/Умляўт "Умляўт")» і «[умляўт, дыякрытычны знак](/Умляўт,_дыякрытычны_знак "Умляўт, дыякрытычны знак")»).

У становішчы пасля зычных часцей за ўсё перадаецца беларускай літарай Ё, а ў пачатку слоў і пасля галосных — літарай Э.

Іншае значэнне літара Ö мае, напрыклад, у напісанні некаторых англійскіх слоў (coöperate, zoölogy): тут кропкі з’яўляюцца знакам не ўмляўта, а дыерэзіса, гэта значыць паказваюць на раздзельнае чытанне галосных літар, якія стаяць побач (якія інакш маглі б чытацца па агульных правілах як адзін гук). У наш час дыерэзіс у англійскай ужываецца вельмі рэдка.

Пры адсутнасці знака ö у даступным наборы сімвалаў ён, як правіла, замяняецца дыграфам oe. Калі кропкі з’яўляюцца знакам дыерэзіса, то ö замяняецца простым o.

Кадзіроўка

Графема HTML Юнікод TeX Win Code, Alt+(Num)
Ö Ö U+00D6 \ddot O 0214
ö ö U+00F6 \ddot o 0246

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Літары з умлаўтам
Катэгорыя·Вытворныя літары O
Катэгорыя·Літары пашыранай лацініцы