wd wp Пошук:

Ян дэ Брай

Ян дэ Брай (16271697) — галандскі мастак, пераважна партрэтыст, малявальшчык і гравёр, майстар штрыхавога афорту, дэкаратар інтэр’ера, мініяцюрыст і архітэктар. Прадстаўнік галандскага маньерызму XVII стагоддзі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Харлем. Сын галандскага архітэктара і жывапісца Саламона дэ Брая. Родны брат двух мастакоў: Дзірка дэ Брая (1635—1694), жывапісца і гравёра, які пісаў нацюрморты з кветкамі і паляўнічымі трафеямі, і Іосіфа дэ Брая (? — 1664), таксама жывапісца, які працаваў у жанры нацюрморта.

Мастацкае рамяство асвойваў пад кіраўніцтвам бацькі, архітэктара і жывапісца, таксама пісаў вершы і нават надрукаваў зборнік вершаў у 1627 годзе. Сястра Яна дэ Брая была жонкай мастака Яна Лівенса. Гісторыкі сцвярджаюць, што Ян браў удзел у працы над заказамі бацькі падчас вучобы. У 1650 годзе, пасля заканчэння вучобы юнак пачаў працаваць у родным горадзе ў якасці мастака-партрэтыста.

Самы ранні малюнак Яна дэ Брая датуецца 1648 годам, а першая вядомая карціна была ім напісана ў 1650 годзе — «Партрэт дзяўчыны». Пасля смерці Верспронка ў 1662 годзе і Франса Халса ў 1666 годзе, Ян дэ Брай стаў вядучым партрэтыстам у Харлеме.

Шэраг карцін Яна дэ Брая дэманструе цікавасць да старажытнарымскай гісторыі і ўплыў прадстаўнікоў класіцызму XVII стагоддзя, магчыма, французскіх, напрыклад Сімона Вуэ.

Зноскі

  1. Art UK — 2003. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Swartz A. Jan de Bray // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123667313 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 24 лютага 2016.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харлеме
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1697 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Амстэрдаме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1627 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу