wd wp Пошук:

Эдзі Рама

Э́дзі Р́ама (4 ліпеня 1963, Тырана) — албанскі палітык, баскетбаліст, артыст і мастак. Міністр культуры і спорту ў 19982000 гг. Бурмістар Тыраны ў 20002011 гг. Кіраўнік Сацыялістычнай партыі Албаніі з кастрычніка 2005. Пасля пераможных для яго партыі парламенцкіх выбараў у 2013 годзе вылучаны на прэм’ера Албаніі, 15 верасня 2013 года заняў гэту пасаду.

Біяграфія

Мастацтва

Паводле адукацыі і прафесіі артыст і мастак. Напачатку 1990-х займаў пасаду прафесара мастацтва ў Албанскай Акадэміі мастацтва. У 1995 з’ехаў на вучобу ў Парыж. У 1997 падчас наведвання радзімы быў моцна збіты групай зламыснікаў[4].

Як прафесар Рама выдаў дзве кніжкі. Яго мастацкія працы былі прэзентаваны на шматлікіх выстаўках у краіне і за граніцай[5].

Удзел у палітыцы

У 1998 Рама вярнуўся з Парыжу ў Албанію на пахаванне бацькі, вядомага разьбяра. У Францыю больш не вярнуўся, бо прэм’ер Фатас Нана прапанаваў яму ў сваім кабінеце пасаду міністра культуры, моладзі і спорту, якую Рама займаў да 2000 года. Аднак сябрам Сацыялістычнай партыі Албаніі тады ён не стаў[4].

У кастрычніку 2000 прымаў удзел у мясцовых выбарах на пасаду бурмістра Тыраны як незалежны кандыдат, за падтрымкай Сацыялістычнай партыі Албаніі. Выйграў выбары, здабыўшы 55 % галасоў[5]. 13 кастрычніка 2003 быў пераабраны дзякуючы 61 % галасоў. У выбарах 18 лютага 2007 Рама трэці раз здабыў перамогу на пасаду бурмістра сталіцы[4].

Будынак у Тыране, размаляваны ў характэрныя колеры з ініцыятывы Рамы

Як бурмістар Тыраны вызначыўся ў змене выгляду і забудовы гораду. Ліквідаваў нелегальныя пабудовы ў межах сталіцы, паводле яго прапановы перафарбавалі фасады мноства будынкаў у характэрныя, яркія і рознакаляровыя колеры. Распрацаваў праект Хрыстос і Зеляніна, які надаў зеляніны і стварыў новую інфраструктуру гораду. У выніку гэтага плану з’явіліся амаль 97 тысяч м² новых паркаў. За сваю дзейнасць атрымаў у 2004 годзе тытул World Mayor 2004, а ў 2005 апынуўся ў спісе European Heroes 2005 часопіса Time[4][5].

У кастрычніку 2003 Рама стаў сябрам Сацыялістычнай партыі Албаніі. 9 кастрычніка 2005, пасля паражэння на выбарах, замяніў Фатаса Нана на пасадзе кіраўніка партыі[4]. 10 верасня 2013 атрымаў ад прэзідэнта Албаніі Буяра Нішані прапанову стварыць і ўзначаліць новы ўрад. Праз пяць дзён быў прызначаны на пасаду[6].

Зноскі

  1. https://www.dailymotion.com/video/x3n1o6l
  2. https://peqini.com/linda-xhillari-basha-gruaja-e-edi-rames-foto/
  3. (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.
  4. 1 2 3 4 5 Edi Rama European Stability Initiative.
  5. 1 2 3 Edi Rama, Mayor of Tirana World Mayor
  6. Albania names Socialists’ Edi Rama as new prime minister Архівавана 10 верасня 2013. The Washington Post

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Мастакі Албаніі
Катэгорыя·Мэры Тыраны
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Албаніі
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тыране
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Палітыкі Албаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных