wd wp Пошук:

Чханвон

Чханвон — горад і сталіца правінцыі Кёнсан-Намдо, Паўднёвая Карэя. Горад размешчаны прыкладна за 40 км на захад ад Пусана. Чханвон размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Карэйскага паўвострава, каля гарадоў Масан і Пусан. Акружаны гарамі Тамсан (вышыня 656 метраў) на паўночным захадзе, Чондансан (567 метраў) на ўсходзе, Пульмасан (802 метры) на паўднёвым усходзе і Панёнсан (528 метраў) на поўдні. Мае прыбярэжную лінію працягласцю 12,6 км (на Масанскім заліве). Праз горад працякаюць ручаі Нэданчхон і Чханвончхон.

Клімат горада мусонны, сярэднегадавая тэмпература і сярэднегадавая колькасць ападкаў (у перыяд з 1992 па 2001 гады) складаюць 15 ° С і 1395 мм адпаведна.

Зноскі

  1. https://www.changwon.go.kr/stat/contents.do?mId=0102000000
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Паўднёвай Карэі