wd wp Пошук:

Чатыры чвэрці

«Чатыры чвэрці» — недзяржаўнае ўніверсальнае выдавецтва, якое ажыццяўляе выпуск літаратуры шырокага спектра розных напрамкаў і жанраў: мастацкая і дакументальная літаратура, унікальныя музычныя выданні, кнігі па гісторыі, мемуары, альбомы па мастацтве[1].

Гісторыя

Выдавецтва створана ў 1993 годзе. На беларускім кніжным рынку выдавецтва «Чатыры чвэрці» выдвецтва добра сабе зарэкамендавала, як папулярызатар нацыянальнай культуры, мастацтва, беларускай літаратуры, навукі і адукацыі, творчасці беларускіх пісьменнікаў. За гады дзейнасці ў выдавецтве выйшла каля 1000 найменаванняў кніг агульным тыражом каля 500 тысяч экзэмпляраў. Шмат з кніг выдавецтва сталі знакавымі ў нацыянальным кнігавыданні, унеслі ўклад у адраджэнне духоўнай беларускай культуры. Іх мастацка-графічная якасць неаднаразова былм ўганараваны вышэйшымі ўзнагародамі нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі»[2].

Выдавецтва «Чатыры чвэрці» стала першым у Рэспубліцы Беларусь, каму было прысуджана званне лаўрэата ў намінацыі «За духоўнае адраджэнне»[3].

Выдавецтва супрацоўнічае з Беларускім інстытутам праблем культуры, Міністэрствам адукацыі і навукі РБ, Міністэрствам спорту і турызму РБ, Міністэрствам культуры РБ, рознымі арганізацыямі і прадпрыемствамі Рэспублікі Беларусь, Камісіяй па справах ЮНЕСКА РБ[4].

Напрамак дзейнасці

Выдавецтва выпускае разнастайныя кшталты выданняў: літаратурна-мастацкі, духоўна-асветніцкія, навукова-папулярны, навуковы, навучальны, вытворча-практычныя, даведачныя, рэкламныя, масава-палітычныя выданні, выданні для вольнага часу. Выдавецтва «Чатыры чвэрці» з’яўляецца адзінай ў Беларусі выдавецкай структурай, якая падтрымлівае развіццё нацыянальнай музычнай культуры. Таксама калектыў ажыццяўляе працу, накіраваную на папулярызацыю мастацтва, беларускай літаратуры, творчасці беларускіх аўтараў і дзеячаў культуры. У творчых праектах выдавецтва аб’ядноўвае сілы літаратараў і мастакоў: ажыццяўляюцца шматлікія прэзентацыі, праводзяцца мастацкія выставы ў бібліятэках, школах, музеях, выставачных залах, дамах культуры Мінска і іншых рэгіёнаў[5]. Выдавецтва выдае кнігі як пад замову за грошы аўтара, гэтак і з поўным або частковым фінансаваннем выдавецтвам[6].

Узнагароды

Зноскі

  1. Четыре четверти (нявызн.). Oz.by. Праверана 4 красавіка 2020.
  2. 1 2 3 Віншуем выдавецтва “Чатыры чвэрці” (нявызн.) (недаступная спасылка). Мінінфарм Беларусі (6 снежня 2018 года). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
  3. Наши награды (нявызн.). Праверана 4 красавіка 2020.
  4. Четыре четверти. Издательство, ОДО (нявызн.). by.bizorg. Праверана 4 красавіка 2020.
  5. Об издательстве (нявызн.). Праверана 4 красавіка 2020.
  6. Леановіч Ю.. Как издать свою книгу: пошаговая инструкция от главных редакторов государственного и частного издательств (нявызн.) (недаступная спасылка). Народная газета (31 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1993 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі Мінска
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выдавецтвы Беларусі
Катэгорыя·1993 год у Мінску
Катэгорыя·З’явіліся ў 1993 годзе