wd wp Пошук:

Чарлес Арангіс

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ча́рлес Марыя́на Ара́нгіс Сандава́ль (ісп.: Charles Mariano Aránguiz Sandoval; нар. 17 красавіка 1989, Пуэнтэ-Альта, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца нямецкага клуба «Баер 04» і нацыянальнай зборнай Чылі. Футбаліст Чылі 2012 года.

Кар’ера

Чарлес Арангіс з’яўляецца выхаванцам футбольнае школы «Універсідад дэ Чылі» і «Кабрэлоа», куды патрапіў ва ўзросце 13 гадоў. У апошнім клубе ён і дэбютаваў на прафесійным узроўні ў 2006 годзе ў матчы чэмпіянату Чылі супраць клуба «Кабрэсаль». У наступным годзе ён выступаў за гэту каманду на правах арэнды, пасля чаго вярнуўся ў «Кабрэлоа». У 2009 годзе Чарлес далучыўся да клуба «Кола-Кола», дзе стаў адным з лідараў каманды.

У чэрвені 2010 года Арангіс падпісаў кантракт з аргенцінскім клубам «Кільмес». Аднак 18 студзеня 2011 года перайшоў у склад «Універсідад дэ Чылі». Са студзеня 2014 года выступаў за бразільскі «Інтэрнасьянал».

Пасля паспяховага выступу на Кубку Амерыкі 2015, калі Арангіс разам са зборнай Чылі стаў чэмпіёнам, цікавасць да паўабаронцы стаў праяўляць шэраг еўрапейскіх клубаў. 13 жніўня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Арангіса ў леверкузенскі «Баер 04»[4].

Дасягненні

«Кола-Кола»:

«Універсідад дэ Чылі»:

«Інтэрнасьянал»:

Зборная Чылі:

Зноскі

  1. Charles Aránguiz // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Charles Aránguiz // FBref.com
  3. Charles Mariano Aránguiz Sandoval // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Полузащитник сборной Чили Арангис подписал контракт с “Байером”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сталічным рэгіёне (Чылі)
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнасьянал
Катэгорыя·Ігракі зборнай Чылі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Кільмес
Катэгорыя·Ігракі ФК Кола-Кола
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Баер 04
Катэгорыя·Ігракі ФК Універсідад дэ Чылі
Катэгорыя·Футбалісты Чылі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Кабрэсаль
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Кабрэлоа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных