wd wp Пошук:

ХК Дынама Рыга

«Дынама» — латвійская хакейная каманда з Рыгі, заснаваная ў 2008 годзе.

У 1946 годзе для ўдзелу ў першым чэмпіянаце СССР па хакеі з шайбай была створана каманда майстроў «Дынама» (Рыга). Клуб неаднаразова мяняў назвы, аднак даўжэй за ўсё насіў назву «Дынама», пад якой дамогся самых сур’ёзных поспехаў у сваёй гісторыі. У 1995 годзе клуб быў расфарміраваны.

У 2008 годзе спецыяльна для ўдзелу ў першым розыгрышы КХЛ была створана каманда, якая атрымала назву «Дынама Рыга». 9 сакавіка 2022 года каманда аб’явіла аб выхадзе з КХЛ[1].

Зноскі

  1. 14 лет Риги в КХЛ: показали, как надо болеть, вынесли СКА из плей-офф, в последние годы жили незаметно (нявызн.), Sports.ru (9 сакавіка 2022). Праверана 10 сакавіка 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Клубы КХЛ
Катэгорыя·Хакейныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Спорт у Рызе
Катэгорыя·Хакейныя клубы Латвіі