wd wp Пошук:

Фулерэн

Фулерэ́н (fullerene; таксама buckyball і buckminsterfullerine) — назва ўсякай нанаструктуры, якая мае форму закрытай клеткі (closed-cage), і якая цалкам складаецца з больш за 20 трох-каардынатных атамаў вуглярода.

Неарганічны фулерэнападобны матэрыял (IFLM — inorganic fullerene-like material): наначасцінка з шматслойнай фулерэна-падобнай структурай, якая складаецца з не-вугляродных атамаў.

Тэрміналогія ў сферы нана-навук і нанатэхналогій па стане на канец 2000-х гг. заставалася неканчаткова аформленай. Яе стандартызацыяй займаліся ТК ІСО 229, а таксама розныя нацыянальныя арганізацыі па стандартызацыі. Адной з прапановаў на ўнармаванне нана-тэрміналогіі з’яўляецца тымчасовая Публічная спецыфікацыя PAS 71 Брытанскага інстытуту стандартаў (BSI), выпушчаная ў 2005.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Экзатычная матэрыя
Катэгорыя·Алатропныя формы вугляроду
Катэгорыя·Нанатэхналогія