wd wp Пошук:

Уладзіслаў Вікенцьевіч Чаржынскі

Уладзіслаў Вікенцьевіч Чаржынскі (15 мая 1897[1], в. Старакаменная Сакольскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 2 красавіка 1974, Казань; Псеўданімы: Уладзіслаў Дзяржынскі, Улідзе) — беларускі крытык, літаратуразнавец, перакладчык.

Біяграфія

Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, пасля яе эвакуацыі перавёўся ў Мінскую гімназію, якую скончыў у 1918. У 1918—1919 даваў прыватныя ўрокі ў мястэчках Крайск і Пасадзец на Лагойшчыне. У 1925 скончыў этнолага-лінгвістычнае аддзяленне БДУ. Вучобу сумяшчаў з выкладчыцкай дзейнасцю на рабфаку (1922—24). З 1922 пачаў выступаць з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі ў беларускім друку. У 1925 супрацоўнік часопіса «Полымя». Працаваў у Інбелкульце і БелАН; адначасова выкладаў у Камуністычным універсітэце Беларусі. Арыштаваны ДПУ БССР 28.6.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Высланы ў Казань тэрмінам на 5 гадоў. Застаўся жыць у Казані, працаваў там выкладчыкам у розных ВНУ. Пасля арышту і высылкі адышоў ад літаратурнай дзейнасці. Рэабілітаваны 10.6.1988.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Чыгрын С.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Літаратурныя крытыкі СССР
Літаратуразнаўцы Беларусі
Памерлі 2 красавіка
Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Асобы
Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Сакольскім павеце (Расійская імперыя)
Перакладчыкі Беларусі
Нарадзіліся ў Сакульскім павеце
Памерлі ў Казані
Нарадзіліся ў 1897 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Педагогі Расіі
Перакладчыкі паводле алфавіта
Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
Перакладчыкі СССР
Перакладчыкі з рускай мовы
Пісьменнікі паводле алфавіта
Памерлі ў 1974 годзе
Перакладчыкі на беларускую мову
Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Нарадзіліся 15 мая
Літаратурныя крытыкі Беларусі